Не зауважыш, як над лесам...

Юрий Боровицкий
***
Не заўважыш, як над лесам
Дагарыць зара Успення,
І па шэрых хмар завесах
След чырвоны ад прамення
Прабяжыць і раптам сыдзе,
Бы ў нябыт сыходзіць лета.
Дай сысці адчайнай крыўдзе,
Увайдзі у восень гэту,
Што цябе цяплом сустрэне,
Лісцік кіне ля парога.
Лета мірнага успенне –
Новага жыцця дарога…

28. 08. 2018 г.