Ландышы...

Тамара Степанюк
Чароўны подых веснавы...
Пад сонцам пар з зямлі ўздымаецца.
Ужо зіма з вясной на "Вы"
І сонца гэтаму ўсміхаецца.
Званочкі дробныя гучаць...
Мелодыю душы выводзяць -
То ландышы ў траве звіняць
І запрашаюць карагодзіць!..
25.03.2017г.