***

Анна Атрощенко
Трымціць на вербачцы лісток,
Танюткі, жоўтакрылы...
А дзень, нібыта незнарок,
Брыдзе сёння панылы.

Услед віецца палатно
Бялюткае, з туману.
І шэрым будзе зноў акно,
Увосень -- шмат падману...
               21.04.2018.

  Фотаздымак зрабіла ўвечары... Вячэрняя зара на Ўсходзе, над праваслаўным храмам.Вось такі цуд пабачыла ў прыродзе.