Кубак Руслана Салея

Наталька Бурдун
Са снежня не прайшло і года,
Было мне трошачкі нэрвова -
Цяпер магу я спаць спакойна:
Бо ведаю, што кубак дома!

Зноў дзякую табе, мой Нёман,
За гэткі повад для сустрэчы,
Што змушана мяняць я планы,
Каб быць с табою ў гэты вечар!

Што сотні сэрца чырвона-чорных
Нязменна за сабой склікаеш
І, як і гэтаю вясною,
Расчараваць нас не жадаеш!

Нават за тое кажу дзякуй,
Што хвалявацца прымушаеш,
Але пасля сваёй гульнёю
Усім упэўненасць вяртаеш!

І кожнаму хачу аддзячыць
За яго ўклад у перамогу!
Бо толькі разам мы ўсе "Нёман"!
І шмат чакае нас дарогаў!

Руслан, цябе мы помнім, любім!..
Не буду шмат аб гэтым ў вершы,
Бо, каб сказаць ўсё дастаткова
Ўсяго двух словаў: ПРОСТА ЛЕПШЫ!

Яшчэ раз дзякую я, Нёман!
Лічу, пачатак вельмі годны!
Хачу й далей на "Толькі Нёман"
Чуць тваё з лёду "Толькі Гродна"!!!
24.08.2018