Дагарыць над полем летняя зара...

Юрий Боровицкий
***
Дагарыць над полем летняя зара,
І патоне ў змроку сцежка, нібы грэшнік.
Вернешся да хаты, ля якой гара,
А на ёй бярозы, сосны ды арэшнік.

Вернешся дахаты, сядзеш у двары,
Будзеш моўчкі слухаць, як шумяць бярозы –
У апошні вечар летняе пары,
Як яны па лету праліваюць слёзы.

Верасень адчуеш, што ў душу залез…
Па траве па роснай да бяроз падыдзеш,
Веснічкі зачыніш з агарода ў лес,
Вернешся да хаты, яблычак паднімеш…

31. 08. 2018 г., Радашковічы