Ты мяне пакiнеш у дзень апошнi лета...

Юрий Боровицкий
***
Ты мяне пакінеш ў дзень апошні лета,
Засумую моцна. Сумнае жыццё.
З маім сумам разам круціцца планета,
Бы плыве каханне наша ў забыццё.

Бы плыве каханне, некуды знікае
Ў дзень апошні лета. Восень настае.
І зара над лесам хутка дагарае,
Гаснуць ад сумоты вочанькі мае.

Засумую моцна. Круціцца планета
Разам з маім сумам. Толькі прыязджай!
Мо тады і ўвосень мы прадоўжым лета…
Наша з табой лета. Ну, давай, бывай!

Ты мяне пакінеш ў дзень апошні лета.
Закуру цыгарку. Сумнае жыццё.
Хутка дагарае, гасне цыгарэта,
Бы плыве каханне наша ў забыццё…

31. 08. 2018 г.