Гарыць лiхтар у цемры ночы...

Юрий Боровицкий
***
Гарыць ліхтар у цемры ночы.
На падаконні кот сядзіць.
Ліхтар яму глядзіць у вочы,
А кот не на яго глядзіць.

Здаецца, у сябе глядзіцца.
Злез з падаконня, спаць пайшоў.
І новы дзень яму прысніцца,
А сёння мышку ён – знайшоў.

Гуляў бы й я ў ката і мышку,
Ды жарты мне, а мышцы – смерць.
Гарыць ліхтар. Ноч перадышку
Дае, каб дзень пражыць – сумець.

01. 09. 2018 г.