То сыпане асеннi дожджык...

Юрий Боровицкий
***
То сыпане асенні дожджык,
То сціхне зноў.
Макрэе лес, макрэюць пожні,
Макрэе кроў.

Макрэе высахлы бульбоўнік,
Каліны куст,
Мой дзеяслоў і мой назоўнік,
Мой тонкі густ.

Макрэе зрок, і слых, і дотык,
І нюх, і смак.
Асенні дожджык, як наркотык,
Натхнення знак.

04. 09. 2018 г.