Люблю блукаць мiж цяглых сосен...

Юрий Боровицкий
***
Люблю блукаць між цяглых сосен,
Між залацістых іх ствалоў
У вераснёвы час, як восень
Блукае ў зацені лясоў.

Люблю глядзець на выцінанкі
З паперы жоўтае бяроз,
Што так танцуюць, як цыганкі,
І працінаюць аж да слёз.

Люблю пагладзіць аксамітку –
Кару асінкі маладой
І пражы беленькую нітку
Зняць з дзікай яблынькі лясной.

08. 09. 2018 г.