З Новым годам, сябры, з Новым годам...

Юрий Боровицкий
***
“З Новым годам, сябры, з Новым годам!” –
Да сумлення заве бычы рог.
Вас віншую с яго надыходам!
Вас віншуе адвечны ваш Бог.

З Новым годам, каб лепей быў трошкі,
Каб здзяйсняліся добрыя сны!
Хто з кішэні не выкіне крошкі,
Не сустрэне бязгрэшнай вясны!

Нібы яблыкі з мёдам, салодкі
Хай для вас будзе вечар і год!
Ад пустыні да самай Чукоткі
Хай шчаслівым ваш будзе народ!

09. 09. 2018 г.