***

Валерий Познякевич
Жыццё, бы вастрыё касы:
Не так узяўся -- рана.
Крывавы след, як плач расы,
Дзе ў кроплях сонца грала.

Праменні не загояць боль
І не раскажуць праўды.
Яны пякуць, нібыта соль,
Якой вяскоўцы рады.

Шкада, што соллю той даўно
Ніхто не соліць сала.
Асфальт і плітка ля дамоў,
А жыўнасці не стала.

Вяскоўцы хочуць сёння жыць,
Як гарадскія людзі.
Іх болей вабяць этажы
З вяндлінаю на блюдзе.

Стаіць іржавая каса,
Сумуюць сенакосы.
А па траве цячэ сляза
На след юнацтва босы.