***

Валентна Лиштван-Наумец
Спісы дваццаць першага стагоддзя,
Колькі іх у друку- не злічыць.
Быццам эпідэмія ў народзе,
Не стрымаць яе, на залячыць.

Гэту эпідэміію- забойцу,
Крывадушнасць, сквапнасць развялі.
Злосць і зайздрасць засланілі сонца,
На прыгожай матухне- зямлі.

Ходзіць абыякавасць пачварай,
А за ёй халатнасць- крок у крок.
І людзей прыносяць у ахвяру,
Нават не націснуўшы курок.

Каб зрабіць для бедаў астаноўку,
Для нябёсаў злыднямі  не стаць.
Трэба нам для душ набыць абноўку-
Іх у дабрыню хутчэй прыбраць.

І абавязкова ў белы колер,
Колер дабрачынных, светлых спраў.
Бо лічу, што чалавецтва воля,-
Каб святла і міру час настаў.

Не звяры ж лясныя нас знішчаюць,
Самі забіваем мы сябе.
І таму нябёсы усё трымаюць
Род людскі ў няласцы і ганьбе.

Лічымся разумнымі ў свеце,
Толькі не пад сілу зразумець.
Будзе гінуць будучыня- дзеці,
Будзе на зямлі ўладарыць смерць.

Пакуль мы дарослыя ад бруду,
Не ачысцім душы назаўжды.
Чуласць, дабрыня, любоў- не цуды,
Для людской народнай грамады.

Людзям душы- як для дрэўцаў лісце,
Як араты з плугам для раллі.
А з бяздушнасцю не будзе выйсця,
Знішчаць сябе людзі на зямлі.