***

Валентна Лиштван-Наумец
Усё больш багажу ў жыццёвым куфэрку,
І гора, і радасць там побач ляжаць.
Гляджуся радзей я цяпер у люстэрка,
І бачу ўзрост- а яго не стрымаць.

Напружаны лэб, пад вачамі маршчыны,
І фарба не ўтоіць сівых валасоў.
На гэта ёсць мноства жыццёвых прычынаў,
І мноства працяглых, трывожных часоў.

І вочы нябесную сінь сваю трацяць,
Бязлітасна губіць узрост прыгажосць.
Гадочкі лятуць- я пакуль яшчэ маці,
А там і бабуля, бо старасць не госць.

Няма ёй бурклівай зваротнай дарогі,
Ды сэрца чакае  ўжо унукоў.-
Ратуюць яны ад нуды і трывогі,
І кажуць - яшчэ амалоджваюць кроў.

І вочы святлеюць ад мрояў ў люстэрку,
І хатнія клопаты дзесь адыйшлі.
Хоць баню чакаюць на кухні талеркі,
А мроям усё роўна- яны паплылі.

Далёка- далёка ў паднябессе,
Адтуль каб яшчэ раз сустрэць маладосць.
Гучыць у душы зноў дзявочая песня,
І памяць праймае хвалююча скрозь.

Хвіліны бягуць і ужо звечарэла,
Вось першыя зоркі заззялі ў акне.
І нават калі ля талерак пацела,
Успаміны не пакідалі мяне.

З жыццёвага іх даставала куфэрка,
І нават у грудзях раптам сцІснула штось.
І толькі з папрокам глядзела люстэрка,
Схаваўшы кудысьці маю маладосць...