Назбiрау грыбкоу, перабiраю...

Юрий Боровицкий
***
Назбіраў грыбкоў, перабіраю.
Каб раней, дык перабрала б ты.
Але як дастукацца да раю –
Да тваёй, матуля, прастаты?

Назбіраў грыбкоў: груздоў, ваўнянак.
Вымачу, а потым – пасалю.
Зноў пайду, абы прыйшоў світанак
На маю бязгрэшную зямлю.

Кожны раз, калі на дзень бярэцца,
Мамін голас “Юрачка, ўставай!”
Я чакаю. Ўсё перабярэцца,
Толькі ўжо не вернецца наш рай.

10. 09. 2018 г.