***

Валентна Лиштван-Наумец
Наступіў ізноў зімовы змрок,
На паверку вылязла трывога.
Як ты там, любімы мой сынок?
У салдата цяжкая дарога.

Ты ў нарадах па начах стаіш,
А зіма перад вясной лютуе.
Па салдацку суткамі не спіш,
Ды і я не сплю, сынок- сумую.

То слязой амыюся не раз,
То малітваю трывожу Бога.
Каб бярог цябе ў нялёгкі час -
Ну а болей не прашу нічога.

Усё добра будзе,мой сынок,
Бо з табою побач сэрца маці.
І сустрэча наша знішчыць змрок,
Зноў пальецца радасць у роднай хаце.

Мой салдацік,любы,дарагі,
Хай цябе Анёл аберагае.
Мой выратавальнік ад тугі,
Тым жыву я,што цябе чакаю.

Пройдзе служба, пралятуць гады,
Можа зменіцца і свет, і людзі.
Толькі помні, родны, назаўжды,
Маё сэрца побач з табой будзе.