***

Валентна Лиштван-Наумец
Калі душа ў начы блукае,
Калі бяда адчыніць дзверы.
Ратунак кожны з нас шукае,
У моцнай сіле Божай веры.

З надзеяй у Храмы мы прыходзім,
Малітвы сэрцам вымаўляем.
Свю бяду сюды прыводзім
І Богу душы даручаем.

Праз святароў царквы, касцёлу,
Вядзём з нябёсамі размовы.
Ды я пра Пробашча- Анёла,
Скажу тут крыху творчым словам.

Ці лёсам ён наканаваны,
Ці неба з шчодрасцю паслала.
З яго прыходам у Гальшанах,
Святлей парафіянам стала.

Яго хвала ў добрых справах,
Якімі поўніць наваколле.
Гальшанцы славяць Багуслава,
Што служыць роднаму Касцёлу.

На старых могілках парадак,
Усталяваная каплічка-
Без ушанаванняў и загадаў-
Душа Анёла свеціць знічкай.

Жывём мы часта толькі хлебам-
Грашым і просім прабачэння.
І Пробашч лесвіцу ў неба
Пабудаваў для ачышчэння.

Ля могілкаў- усе там будзем,
І Суд там будзе самы строгі.
Нам трэба памятаць- мы людзі,
І ходзім на зямлі пад Богам.

Ды Багуслаў не асуджае-
Да самых грэшных з цеплынёю.
Ён на сябе грахі прымае,
Каб жыць нам у сэрцах з чысцінёю.

Памоліцца, як мае стацца.
І дапаможа па патрэбе.
Каб смела душы падымацца
Маглі па лесвіцы ў неба.

Такі вось Пробашч у Гальшанах-
Ліхтар жыцця на ўсіх дарогах.
Хай будзе ён ушанаваны,
На доўгі век людзьмі і Богам!