На снимке театрализация моей легенды

Валентна Лиштван-Наумец
ПАДАННЕ ПРА НЯВЕСЦІН КАМЕНЬ.

Прасіла маці для дачушкі шчасця,
Пускаючы гаротную слязу.
I за крывінку ў маленькай хатцы
Малілася святому абразу.

Дачка з дзяцінства - сціплая дзяўчына,
А прыгажуня - лепш не адшукаць.
I закахаўся ў яе хлапчына,
Ужо сватоў надумаў засылаць.

Ды гора побач шло - свякроўка-маці
Для сына лёс другі ўжо знайшла.
Каб багацейшую, з пасагам для дзіцяці,
А тая ж вельмі бедная была.

О, Божа, ты не бачыш, як у свеце
Гуляе ліха, губячы людзей?!
Свякроў вядзьмарка шле праклён - каб дзеці
Жылі без шчасця, долі і надзей!

Ёй сын - не сын, калі яе пакіне,
Нялюбую нявестку прывядзе.
Ды хай ён неслух лепш са свету згіне,
Аддасць каханне яру і вадзе!

А сын з-за печы, слухаючы маці
I слёзы выціраючы запар.
Пабыў да ночы ў бацькоўскай хаце
I ў лес пайшоў, дзе быў смяротны яр!

Стаяла цемра, вецер разгуляўся,
3-за хмары паказаўся маладзік.
Хлапец заплакаў зноў - перажыгнаўся,
Затым ступіў і ў чорнай яме знік!

А ранкам вёску крыкам абудзіла,
Сабакі вылі, наганялі страх!
Ах, маці, маці! Што ж ты нарабіла –
Для сына выбрала смяротны шлях!..

Усё вакол журба запаланіла
I нават неба плакала дажджом.
I чулі людзі моцна галасіла
Бяздольная дзяўчына за сялом.

А пасля поўдня вестка прыляцела...
Прапала дзеўка, як і не было,
Ад гора маці, нібы звар'яцела,
3 нялюдскім крыкам бегла за сяло.

Дзе яр чарнеў, там бура лютавала,
Гуло запар, ламаючы сукі,
А на галінцы над вадой звісала
Квяцістая хусціначка дачкі.

Вось так і завяршылася каханне
I высах яр раптоўна на вачах,
А з слёз дзяўчыны ўтварыўся камень –
Каму на радасць, а каму на жах.

Ды з той пары і лічыцца ў народзе
Што камень цуды творыць на зямлі
Хто да яго за дабрынёй прыходзіў
Назад з пустым жаданнем не пайшлі

Каханнем, шчасцем камень надзяляе,
Хваробы лечыць, сілу – моц дае!
А хто не верыць- хай той паспытае
І шчасце вас ніколі не міне.