***

Валентна Лиштван-Наумец
Маленькі гарадок, дзе шэраг  магазінаў,
Ледзь прачынаўся- ранак наставаў.
Ды толькі вось чарга з адных мужчынаў
Гудзела так - сапраўдны  гвалт стаяў.

Увагу звернем мы на магазіны,
Дзе вывескі: "Пяшчота","Прыгажосць",
" Надзея"," Шанаванне","Гумарына",
"Каханне","Шчасце", "Радасць", "Маладосць".

Тавар салідны- ёсць за што змагацца,
Хоць часу шмат яшчэ да адкрыцця.
Ды прагнасць кліча- усяго набрацца
Для лепшага, надзейнага жыцця.

Пайшлі размовы мірныя ў ахвоту:
- Вы што, шаноўны, хочаце купіць?
- Мне б крыху шчасця і яшчэ пяшчоты,
- І без кахання немагчыма жыць.

- А я вось тут стаю за прыгажосцю,
-Гады малююць срэбру ў валасах.
- Ды й маладосць была б жаданай госцяй.
- Але ж чарга вялікая, што жах!

-А вось мужык бяжыць - які нахабны,
- Надаць яму, каб неба ды з аршын!
-Вакол чаргі як абыходзіць зграбна!
- Ды адчыняецца, здаецца, магазін.

Замкамі  заскрыпелі магазіны,
Чарга захвалявалася ў дзвярах.
Ну а з дзвярэй лябёдкамі жанчыны,
Выходзілі з іскрынкамі ў вачах.

Збянтэжыліся крышачку мужчыны,
Ды ненадоўга- што за прыгажосць!
Забыліся зусім пра магазіны,
Пачуццямі прасякнутыя скрозь.

Знайшлі яны і радасць, і пяшчоту,
Каханне, шчасце разам набылі.
Шчаслівымі, з вялікаю ахвотай,
Ад магазінаў парамі ішлі.

Цяпер мараль- запомніце, мужчыны,
Дарма каб не кіпела ў жылах кроў.
Кахайце ўсёй душой сваіх жанчынаў,
 І будзе вам і шчасце, і любоў.