Радзiма апавядае. Вакзал

Ларошик
Я- Вакзал, помнік лёсу
Такіх людзей,
Што жылі ў хваробах
І беднаце,
Што шукалі свабоды,
Наперад шлі,
Ваявалі за росквіт
Сваёй зямлі.
Нібы крэпасць Парэчча
Гадоў са сто
 Я стаю. Чуў і смех,
І балючы стогн.
Бачыў рускіх князёў
І шляхецкіх панн.
Сустракаў, бараніў,
Па начах не спаў.
У небе зоркі лічыў,
Цягнікі вітаў,
Пад ахову дзяржавы,
Стары, папаў.
З захапленнем гляджу,
Як грыміць салют,
Як братэрства кадэцкае
Крэпне тут,
Як у свята квітнее
Аркестра шлях.
І ад гонару мой
Чырванее дах.
16 верасня 2018г