Заяснеу небакрай...

Юрий Боровицкий
***
Заяснеў небакрай. Вераснёвая ціш.
Я заву цябе, мама. Чаму ты маўчыш?
Позна зваць. Выбачай. Вінаваты. Маўчу.
Твае сінія вочы пабачыць хачу,
Твае сінія вочы, нібы небакрай…
Мне іх так не хапае! Ну, што ж, выбачай!
Небакрай вераснёвы даўно заяснеў.
Пазваніць і твой голас пачуць я хацеў…
Голас ціхі і мяккі, як восені сум,
Як сумленне застуджаных восенню дум.

17. 09. 2018 г.