***

Валентна Лиштван-Наумец
Зіму нарэшце студзень разбудзіў,
Марозны  ранак танчыць з завірухай.
Ім даспадобы ветравы матыў
А студзень снежыць лёгкім, белым пухам.

Сваю палітру ладзіць і мароз,
І срэбры для прастораў не шкадуе.
За справу ён бярэцца усур'ёз-
На шыбах казкі снежныя малюе.

То рэчку ўпрыгожыць крышталём,
Галінкам дрэў падорыць завушніцы.
І вось над белым, снежным дываном,
Усё пераліваецца, іскрыцца.

Сівы ўжо марозіць не на жарт,
Сама зіма яму не вельмі рада.
Ды вось няёмка адступаць назад,
Бо свята набліжаецца- каляды.

А людзі ўжо прывыклі здаўніны-
Заўжды мароз ў каляды верхаводзіць.
Сярод марознай, снежнай навізны
І зорачка  ахвотней узыходзіць.

А з ёй  і вестка разам прыляціць
Аб самым Светлым і Вялікім Цудзе.
Хрыстос радзіўся, каб маглі мы жыць,
Са Святам вас, з Раством Хрыстовым, людзі!