***

Валентна Лиштван-Наумец
Агнямі вабіць апантана
Гасцей - культурны храм- палац.
І вось на сцэну ўсхвалявана
Ідзе гарэзлівы паяц.

Апладысменты сустракаюць,
Яго бадзёры, гучны смех.
А жарты цешаць, забаўляюць-
У паяца іх заўсёды мех.

І поўніць зала весялосцю -
Забавы хопіць тут усім.
Здаецца нават, што і злосці,
Сярод людзей няма зусім.

І лечыць душы добрым словам,
Паяц- яму не прывыкаць.
У лёгкіх, ролевых размовах,
Свой боль наглуха зачыняць.

Паяц смяецца- сэрца плача,
Бывае часта ў працы так.
Схаваўшы слёзы, спрытна скача,
Бо ён паяц, артыст, мастак.

Ягоны поспех- людзям свята,
Ды радасна паназіраць-
Як там, дзе слёз было багата,
Усмешкі ў вачах блішчаць.

Людскія душы- павуцінкі,
Ад болю рвуцца пакрысе.
Ды тоячы свае слязінкі,
Паяц вам радасць прынясе.

Калі ж бяда душу скалечыць,
Запляміць ваш жыццёвы ліст.
Вам дасць святло і боль залечыць,
Заўжды паяц, бо ён артыст.