Лёс чалавечы- вечная дарога

Валентна Лиштван-Наумец
Лёс чалавечы- вечная дарога,
У пошуках кахання і надзей.
Дзе шчасце побач крочаць і трывога,
Каб растварыцца дзесь сярод людзей..

Лёс чалавечы быццам раздарожжа-
Дзе таямніцы ціха праляглі.
І дай нам мудрасці і сілы,Божа,
Каб іх сустрэць без роспачы маглі.

Калі ж жыццё ды  нам раставіць пастку,
Паставіць на калені і сагне.
Каб лёс нас не пазбавіў Божай ласкі
Пакінуў свет у змрочаным акне..

Ды як знайсці шляхі сваёй дарогі,
Без стратаў і палонячай бяды?..
Каб шчасце і надзея без трывогі,
Ішлі да чалавечай грамады..

Як кажуць- хто шукае,той знаходзіць,
Ды як і жыць без веры і надзей?..
А лёс упарта жах за шчасцем водзіць,
Да глыбіні кранаючы людзей..