Спадчына вяртаецца сны

Валентна Лиштван-Наумец
Родныя,бацькоўскія дарогі,
Дзе дзяцінства свой праклала след.
Дзе дасюль і радасць, і трывогі,
Аздабляе мацярынскі свет.

Там гучыць дагэтуль калыханка,
І крынічка жвавая пяе.
Праз акенца сонейка на ранку
Лашчыць пасмы русыя мае.

Будзіць ранак песняй салаўінай,
Гоманам матулі на двары.
Хоць даўно няма ўжо хаціны,
Там жыццё кіпіць да сёй пары.

У начных і частых успамінах,
Спадчына вяртаецца ў сны.
І ніколі сэрца не пакіне
Цёплы подых роднай стараны.

Хай жыццё маланкавай хвілінкай,
Момантам нястрыманым ляціць.
Ды дасюль маленькая дзяўчынка
Па дарогах Спадчыны бяжыць...