Ураджай

Ларошик
У бабулі ў агародзе кавуны
Незвычайнай даўжыні і шырыні.
Назірае за раслінай пільна бык.
Ласавацца кавунамі ён прывык.

На суседняй градцы спеюць гарбузы,
І рудыя, і рабыя ў іх пузы.
-Жоўты, жоўты, так навошта пасыцеў?
Ты не змесцішся ні ў водным  жываце!

Напячэ бабуля ў печцы гарбузоў,
А астатнія – у каморку, пад засоў.
Вельмі добры гэтым летам ураджай.
Кліча ўнука: “Сцёпка, у госці прыязджай!

Пакаштуеш- так салодка! Смаката!
А як весела гарбуз з гары катаць!”
Уявіў Сцяпан забаву: “Што ж, дабро.
Я тады яшчэ паклікаю сяброў”.

Як завецца гэта вёска, любы край?
Прыязджай у Парэчча, дружа, прыязджай!
17 верасня 2018г