Счастливая доля

Валентна Лиштван-Наумец
Раскажы мне, матуля, пра старонку маю,
Дзе я нарадзіўся і выраc,
Дзе ў зялёных дубровах так птушкі пяюць,
Што і сэрца пяе з імі шчыра.

А яшчэ раскажы пра лясны ручаёк,
Што гамоніць вясною і летам,
Пра цудоўныя кветачкі на паплваох
І пра клёкат бусліны да свету.

-Я не ведаю, сын, як табе расказаць,
Што ў сэрца закладзена змалку.
Хіба ж словамі можна вось так перадаць
Як пяюць салаўі на світанку?

І як пчолкі гудуць, як калоссе шуміць,
У полі праца кіпіць да змяркання.
Трэба сэрцам адчуць і душой перажыць-
Так бывае пры першым каханні.

Азірніся навокал, як прыгожа, сынок,
Паглядзі на жытнёвае поле.
І нішто так няміла як родны куток,
І няма найшчаслівейшай долі!