Синия валошки синие васильки на белорусском языке

Надежда Момлик
У  даспелым  жыце   сінія  валошкі
Водарам  таемным  кружаць  галаву …
Не  забыць  ніколі  валашковы  погляд,
Што  ўстрывожыў  сэрца  шмат  гадоў  таму.

Колькі  беспрасветных  думак  праляцела,
Колькі  недаспаных,  стомленых  начэй,
Бо  ў  жытнёвым  полі  сінія  валошкі
Колерам  падобны  да  тваіх  вачэй.

Задуменны    вецер  не  калыша  голле,
Светлыя  аблокі  ў  паднябессі  спяць,
А  ўздоўж  сцяжыны  сінія  валошкі
Пад  астылым  промнем  моўчкі  зіхацяць …