Маладая ноч

Юры Шышко
белорусский язык

Блiшчаць зоркi над Хаткай маёю,
Пахне сенам, пакосам, травою,
Водар з Ноччу шапоцiць ў галлях,
Выпаўз з клунi, схаваўся у платАх.

Не цяжкiя Яны, вось такiе,
Iм гадзiна усяго - маладыя,
Пераблыталiсь жах, ды сцяжынкi,
I бы пот на травiнках - расiнкi.

Я да ранiцы буду чакаць,
Бо нябачна куды уцякаць...

Я прысеў,
слухаць стаў бездань неба.
I гляджу -
непраглядная цемра-
Раз - параз, час ад часу,
так трэба,
Пасядзець,
 усяму свая мера;
Гэта - час,
гэта грошы
i вера.