Ошмянщина

Валентна Лиштван-Наумец
                ( песня)
         
Мой родны край, Ашмяншчына мая,
Куточак запаветны Беларусі.
Францішка Багушэвіча зямля
І гэтым я ад сэрца ганаруся!

Мой родны, любы, старажытны край,
Пазнаўшы гора, розныя апалы.
Ты з папялішчаў горда вырастаў
І зноў квітнеў як у даўніну бывала.

Куточак мой, любімы дарагі,
Жыві заўсёды, у вяках красуйся,
Бо недарэмна ж на святой зямлі
Ты ёсць часцінка чыстай Белай Русі!