Монолог Матери

Валентна Лиштван-Наумец
Зайграй, скрыпаль, зайгрй ад сэрца,
Так, каб заплакала зямля.
Хай слёзным рэхам адгукнецца
Як стогн мелодыя твая!

Ты грай, скрыпаль, хай голас скрыпкі
Ляціць пад самы небакрай!
І разам з жураўліным крыкам-
Крык сэрца маці перадай!

А сэрца плача, жыць не хоча
Ад жудасці страшэннай страты,
Бо не прыйдзе мой сыночак
Больш да роднай хаты!

Лютая вайна забрала
 Раней чау сына,
На чужбіне пахавала
Без людской слязіны!

Божа, дзе ты, дзе ты, Божа,
Хіба ж ты не бачыш?!
Як у нудзе, бездапаможна
Маці горка плача.

Ды ніхто не дапаможа,
 Не прыбавіць сілы.
Замест роднага сыночка
Брацкая магіла.

Не забудзьце гэта, людзі,
Зберажыце ў сэрцах.
Можа хоць тады не будуць
 Гінуць нашы дзеці..