Мамина сказка

Валентна Лиштван-Наумец
                ( песня)

Пралятаюць гады як птушкі,
Мы дарослымі сталі быццам.
Добрай казцы пра Папялушку
Перасталі даўно дзівіцца.
Толькі сэрцу чамусці сумна,
Па шчацэ пацякла слязінка
На хвіліначку хоць у думках
Пабываць бы малой дзяўчынкай.
Прытуліцца шчакой да мамы
І адчуць яе рук пяшчоту,
І усмешкай такой жаданай
Хай прагоніць маю самоту.
Нам жыццё віражы будуе,
Выбірае шляхі- дарогі,
Але дзе б не была пра тую
Буду памятаць я заўсёды.
Што жыццё мне падаравала,
Сагравала сваёй усмешкай.
Для цябе, мая любая мама,
Я пішу свае лепшыя вершы.
Дык ляціце гады як птушкі,
Я ж дзівіцца не перастану
Добрай казцы пра Папялушку,
Што калісці казала мама.