Бераг дзяцiнства

Владимир Шиманович 2
На чыстым аркушы паперы
Малюю хату, двор i дзверы,
З якiх я у гэты двор выходзiў.
Я рады быу любой нагодзе
Прайсцiся вулiцай вясковай
Туды, дзе водар верасковы.
Туды, у цёплы пах жывiцы.
Над полем спеючай пшанiцы
Малюю у небе жаўрука.
I сэрца просiць. А рука
Малюе выган. Берег рэчкi.
Малюе сад. Арнест. Парэчкi.
Мы ў сад той (толькi памiж намi)
Часценька лазiлi з сябрамi.
I што з таго, што сад чужы?
Міхась смяяўся:"Старажы?
Яны ўжо бачаць сон дзесяты!"
А поначы - цiшком дахаты.
Я ж думаў — у окно пралезу.
Ды, бацька вылавіў гарэзу.
Ох, і ўляцела мне тады!
Якія там ужо сады!
Якое там, каб яблык з'есці.
Не мог амаль што тыдзень сесьці!
Якія "бэры", ці "ранклод"!
— Ну, зразумела, абармот? —
Злаваўся бацька:"Нельга красцi!"
А мы - не кралi. Вось жа, шчасце -
Чужых парэчак жменю з'есцi!
Не, мы гулялiся. Мы ж - дзецi.
А дзецям, як жа ж не гуляць?
А память просiць маляваць
Вярбу, чаромху, дуб, рабiну.
I чорную, нiбыта смоль, ажыну
Ўздоуж сцежкi той, што ў лес вядзе.
Лiлеi жоўтыя ў вадзе
Малюю жоўтым жа алоўкам.
Няхай себе, не вельмi лоўка.
Але, прыгожа - слоў няма.
Малюю - з ранку да цямна
Мы "прападалi" каля рэчкi.
Духмяны водар спелай грэчкi...
Не-не. Не так. Не так! Грачыхi!
I летнi вечер. Сонны, цiхi.
I шэры, толькi сонца сядзе.
Ката малюю. У засадзе
На вераб'я палюе ён.
I цягнуць. Цягнуць у палон
I лес, i поле. Як узважыць?
Сябры..."Гайда! Мы - сала смажыць!"
Не. Еды нам заужды хапала.
Але ж, то - ежа. Гэта ж - сала!
Ды, на кастры! Ды, з пылу - з жару!
Ды, з бульбай печанай, на пару!
I што, што чорныя, як чэрцi?
У рэчку! З рогатам! Паверце,
Мне павярнуць бы час назад!
Туды, дзе дождж, дзе снег, дзе град!
Парэчкi смачныя з куста...
А я - малюю. I з лiста
Паперы формай А 4.
Глядзiць дзяцiнства берег шчыры...