Макушка лета

Раиса Васильева 4
Вось й дашыбавалі
Да макушкі лета.
Цеплыні набралі
Ад зямлі сагрэтай.

У садзе налілося
Яблык-- гнецца голле,
Спеючым калоссем
Залаціцца поле.

Жарам адпалалі
У лясах суніцы,
Досюль з тых палянаў
Водар струмяніцца.

Ды падрыхтавала
Новыя ўцехі--
Ядрам моцы дала
У лясных арэхаў

Колер свой прыдала
Кожнай сыраежцы.
Іх параскідала
Па ледзь бачнай сцежцы.

Лета шчэ гамоніць,
Хоць даўжэюць ночы.
Яно восень гоніць.
Саступаць не хоча.