Прасвет

Мария Руслановна Шебанец
А мне сёння неяк няблага!
Сама не паверу я, браце:
Няма бессэнсоўнага жаха,
Зусім не кідае па хаце.
Па хаце старой непрыгожай,
Чужой і таму ненадзейнай.
Глядзі: нават, гэтак жыць можна!
Глядзі: мне амаль што нядрэнна!
Нядрэнна ізноў крэмзаць вершы
Ў нататках свайго тэлефону,
А смерць падаецца далейшай
І, можа, зусім не праклёнам.
Праклёнам... Няўжо ацаленне?
Няўжо адышла тая хмара?
Хоць я і не веру ў збаўленне,
Дазволім сабе вечар мары.