л1лея

Раиса Васильева 4
Як неба краёчак
Ледзь-ледзь пасвятлее,
І росны туман упадзе,
Раскрые пялёсткі
Красуня-лілея
На ціхай азёрнай вадзе.

Бурштынчык сардэчка
Лілея хавае
У бялюткай кароне сваёй,
А ветрык ледзь чутна
Лілею гайдае
І шіосьці нашоптвае ёй.

Вось сонца прачнулася.
Першы праменьчык
На цуда-лілею глядзіць.
І кропля расы,
Як крыштальны каменьчык,
Вясёлкаю зазіхаціць.

Да возера ходзіць
Ліцвінка-князёўна
Гаючаю мыцца расой,
Ды павітацца
З лілеяй чароўнай,
Яе падзівіцца красой.