Фантастычнвы верш

Раиса Васильева 4
Не, не губляем мы надзей,
Што не адны мы у сусвеце,
Што недзе на другой планеце
Таксама ёсць жыццё людзей.

Няхай у іх землі не такія,
І рэкі нейк не так цякуць,
І іншым ладам там жывуць--
Істоты ўсёж яны жывыя

Мо ёсць па дзве ў іх галавы
І тулава наскрозь свеціцца,
Даўжэй працягваюцца жыцці,
Мо больш трывалыя яны.

Народ з далёкае планеты
Гарэлкі, можа, не завёў,
Не дыша дымам цыгарэты,
Не вымаўляе брудных слоў.

Не зведаў зайдрасці і здрадаў,
Не копіць грошай на вякі,
Каб пухлі ў банках кашалькі,
Не маюць бомбаў і снарадаў--
Міралюбівыя яны,
Таму не ведаюць вайны.

Калі да нас яны збяруцца,
Зямлю наведаць прылятуць
Не дай Бог, самі сапсуюцца,
Дурныя звычкі пераймуць.