Кв1тнее сад

Раиса Васильева 4
Вясна...Зіма нас пакідае,
Хоць час ад часу снег шпурляе.
Вясна прыйшла ўжо, здаецца,
Ад холаду ж няма дзе дзецца.
Надвор'е хмурае, благое.
І ад таго няма настрою.
Абрыдлі халады прыродзе,
Ды ўсёж вясна на падыходзе.
І вось з блакітнага акенца
Нарэшце, сонца засмяецца,
І цёплым ветрыкам павее,
Вясну-красуню абагрэе.
Тады раскрыюцца на вецці
Пяшчотна белыя суквецці,
А дрэвы сонцу ў падарунак
Надзенуць вэлюмы з карунак.
Здаецца, белым пакрывалам
Вясна сады панакрывала,
І подыхам жывой крыніцы
З тых кветак водар струмяніцца,
А рой пялёсткаў лёгкіх, кволых,
Як снегам, укрывае долы.
Птушыным спевам, пчолаў гудам
Вясна пяе, звініць паўсюдна.
А я шапчу ў захапленні:
"Спыніся, і не адыходзь, імгненне."