Мой бераг

Николай Богданов 6
Хачу прыйсці сюды,дзе сасновы бор шуміць.
На беразе рэчкі ціха пасядзець.
Паслухаць гоман вады,што ў берагах бурліць.
На луг стракаты за рэчкай паглядзець.
Паглядзець на даль,што хаваецца за лугам,
Дзе вясною цвітуць вербы,лазнякі.
Дзе калісьці на трактары араў плугам,
Дзе калісьці песні пелі землякі.
Люблю я зямельку гэту,што спрадвеку
Потам палівае гаспадар-беларус,
Працуючы шчыра на радасць чалавеку,
Каб хлебны каравай пакласці на абрус.
І мне даражэй няма берага надзеі,
Ён для мяне на свеце за ўсё мілей,
Яго жыццё ў прошлым,будучыя надзеі
І блаславёны лёс яго людзей.