Радзiма

Надежда Петручук Филон
Там, дзе рамонкам пахне вецер,
Там, дзе здзяйсняюцца жаданні,
Дзе радасна смяюцца дзеці,
Дзе незабыўныя спатканні,
Дзе сонца ўсходзіць па-над лесам,
Дзе рэчка стужкаю віецца,
Дзе жаўрукоў лунае песня,
Той край Радзімаю завецца.