Цiха кружыцца снег

Надежда Петручук Филон
Ціха кружыцца снег…
Засыпае праблемы людзей,
Выцірае малюнкі на кімсьці пратоптаных сцежках,
Раптам бачыцца ўсё наяву,гэта значна прасцей,
Вылучаючы тое, што для кожнага будзе бязмежным.

Ціха падае снег…
Разам з ім апусціўся спакой,
Параўняў ён калдобіны ўсе мітуслівага шляху,
Быццам светлы анёлак сваею нябачнай рукой
Дапамог, як заўжды, незаўважна,з вялікім размахам. 

Ціха кружыцца снег,
Абдымаючы свет чысцінёй.
Паўсядзённасць жыцця з белым снегам становіцца святам.
Як прыемна зноў цешыцца гэтай святой цішынёй,
Адчуваць прыгажосць, и да мэты імкнуцца зацята.