Здымі ты з сэрца паранджу!
Цябе, адзіную кахае,
Той хлопец, што прайшоў імжу,
Дзяўчат зусім не заўважае.
Ты ў вочы пільна зазірні,
Там, адлюструецца каханне...
І не сумуй у цішыні:
Нядоўгае было расстанне!
Павер ты сэрцайку свайму,
Жыццё падорыць шмат дзівосаў.
І ў спякоту, у час дажджу
Удзячнай будзь заўсёды лёсу...