Каханай

Валерий Познякевич 2
Я цяпер жыву адной табою:
Дыхаю, кахаю, берагу...
Для мяне ты стала тым напоем,
Без якога жыць я не магу.

Калі раптам гляну ў твае вочы --
Ззяе сонца промнямі ў начы.
Сэрца размаўляць з каханай хоча --
Калі хоча -- значыць не маўчыць.

Што яшчэ для радасці патрэбна,
Калі радасць льецца ад жыцця?
Бог зляпіў цябе з Адама рэбраў
І мяне той еднасцю працяў.

Паяднаў Ён сэрцы тым напоем,
І каханнем душы паяднаў.
Я цяпер жыву адной табою --
Ты ў мяне, каханая, адна.