Панавешваем кармушак

Федор Медведев 2
Зімою шмат забаў вясёлых:
Лыжы,канькі,снежкі,горкі...
Імчацца гуртам пасля школы
Пеця,Вася,Серж,Ягорка...
Круты схіл,аж дух займае
Наўздагон ляціць сябрам,
Санкі моцна абдымае,
Хлапчук гарэзлівы-Раман...
Раптам гоп на паўдарозе,
Кулем вылецеў ў сугроб,
Пальцам вверх хутчэй пагрозіў,
Поўны рот снегу нагроб...
За каўнер сняжок патрапіў,
Вушанку ўдалеч аднясло...
З вопраткі вырваны лапік,
Але ён усім на зло
Цягне санкі,не здаецца
Слёзкі бліснулі ад болю,
А мароз крапчэй злуецца,
Але не плача ён ніколі,
Толькі смехам заліецца
Бо пацешак тут даволі...
Давно намоклі рукавіцы,
Ужо да хаты кліча  мама
АХ! Як зімою наталіцца?
На пацехі часу мала...
Заўтра чаканая нядзеля,
Ёсць час вольны ад заняткаў
Параіліся лес наведаць
Маці напячэ аладкаў...
Як у лесе ўсё здранцвела...
Амаль да самыя вясны,
Прамярзае нават цела
Да ялінак не каснісь,
Бо ўся шапка снегавая
У момант з'едзе за каўнер
І ніхто ўжо не пазнае,
Чалавек ты,альбо звер?
Будзеш белы ты,як хвойка...
Будзеш ведаць,што пад коўдрай
Не прыходзіцца ўжо ойкаць,
Там пад снегам вельмі добра
Нібыта ад промняў сонца,
Там захавалася цяпло...
Чысціня вакол бясконцая,
Нібы млын муку змалоў...
Серабрыцца мяккі снег,
А пад ім загадак мех.
На зіму злавацца грэх!
Разграбеш той снег нагамі
І пад ім там знойдзе штосці
Лось з вялікімі рагамі:
Зялёныя- хвошч з лісіны хвосцік,
Чарнічнік і бруснічнік што не змерз,
Капытнік там падлогу мосціць
Прывячае цудны лес...
Натаптаўшы многа сцежак,
Неўзнарок кідаем ежу
І кармушак панашваем,
У дапамогу братам меншым.
Каля дрэў,дзе мы хадзілі,
Семкі рассыпалі па межках
Птушкі зляцеліся на дзіва
Рызыкаваць голад прымушвае...
Уперадзе шмат нялёгкіх дзён...
Каралькі,сінічкі вушлыя
Прыгаюць ,іх снежань гушкае...
Цісне не папытаў імён.
Году канец-зіме пачатак,
Хутчэй вясну каб дачакацца,
Мы знайшлі сабе занятак
Ёсць у нядзелю ў лесе праца...