Залатая л харадка

Федор Медведев 2
Уласны шлях з былым растаннем
Павінен з водарам быць кавы,
Розных поўна адчуваннеў
Побач з вялікаю аравай.
Куча дзяцей,а цемень ліецца,
Баюсь згубіцца ў адзіноце...
Вядзе па сцежцы гумар чорны
Пісьменства стала надта ў модзе.
Кожны імкнецца трапіць ў Мора,
Век ліхарадкі залатой...
І не было таго шчэ ўчора,
А вось глядзіш,ты ўжо ізгой...
Я ў чарзе стаю ў абменнік,
Нібы зрабіўшы піруэт
У перадзе стаіць пісьменнік,
У карак дыхае паэт...
Мой карабель вадзіцу муціць,
Не абыйдзесся без із'ян...
Даўно стаю я,на распуцці,
Чытаю зноў чужы раман...