Л хая доля

Федор Медведев 2
Лісце пажоўклае спускалася з бяроз,
Пад сіняву,сонца небачнае знікала,
Святла шчылінка,як брытва лязо
На небе ў хмарках матава блішчала.
Надакучлівай студзёнай золлю
Высіўся касагор з дарогай ў полі,
Шэрасцю фарбаў смутнага вячорка
Ідзе разважэнне пра ліхую долю...
Восеньскі вецер рыпае дзвярыма,
Пазірае ў восеньскую далеч...
На сябе капшук чорны накінуў,
Апошні загібаю палец...
Добра ведаю,што кожнаму сваё,
Таксама ведаю-галоўная задума...
І душа бушуе да краёў,
Ад свайго, ты дачакаесся загубы...
Не адзін сумленны бы не змог...
На распуцці стаць чужых дарог,
Капейкай ламанай між залатых манет,
Але ў мяне другі менталітэт...
Твар ад дум казаўся чорны,
Гляджу разгублена вачыма,
Лёс цяжкі,высоказорны...
І адказнасць прад Айчынай...
Нялёгка ўздыхнуў і крокам коўзкім
На сябе няма надзеі...
Прабачце,не паставіў коску,
Вучуся палюбіць людзей...
Самота і шчымлівая трывога,
Справа не лёгкая,цяжкі душэўны гук,
Вось ужо звяртаюся да Бога...
Ахвяра не абыйдзецца без мукі...
Я перавасабляюся ў Таўстога
І  хутчэй бяру аловак ў рукі...
Няхай чытаюць,радзі Бога...
Хай каламуціцца вада...
Із верша проза шчэ нічога,
А з прозы верш,ужо бяда...
Да мяне пісалі лепей,
Праслаўлялі Беларусь...
Што датычыць да Язэпа
І да яго я дабяруся...