Алеся

Дина Гинзбург
У сонечным светлым Палессі,
Дзе травы ільсняцца ад рос,
Жыве беларуска Алеся
Ў гаі між зялёных бяроз.

Навокал яе толькі дрэвы,
І сіняе неба над ёй.
Чуваць тут радзімы напевы,
І роднай тут пахне зямлёй.

І кожнага рання Алеся
На золак бяжыць паглядзець.
Штодзень яе новая песня
Гатова да сонца ляцець.

Дзяўчына для сонца спявае,
І твар яе поўны красы,
А вецер над ёй павявае
І лашчыць яе валасы.

Схіляюць галовы бярозы
І слухаюць песні яе.
Расінкі дрыжаць, нібы слёзы,
На іхнім зялёным чале.

Расінкі яны асыпаюць
На плечы Алесі сваёй
І бы з ёю разам спяваюць,
Ківаючы ў такт галавой.

Жыве каралева Палесся,
Пяе з ёю маці-зямля.
Жыве беларуска Алеся,
Як сымбаль любві і жыцця.