Люстэрка

Витя Зелёный
Як жа хораша мне, калі разам з табою ідзем,
Голас твой прабіваецца скрозь лёд і душы атруту,
Я як быццам лячу, магу нават бяжаць па вадзе,
І не холадна радам з табою ў месяцы лютым.

Мяне, быццам шар паветраны, увысь падымае,
На сэрцы пакой, і дыхаць у разы лягчэй,
Няхай гэта рэдка пакуль, калі мяне абдымаешь,
Прашу, калі ласка, рабі гэта пачасцей.

Не ведаю, да і навошта, у чым твая сіла,
Але ж аддаешь яе шчодра і бескарысліва,
Не ведаеш, колькі шчасця мне падарыла -
Я буду люстэркам вяртаць табе самае чыстае.