Чым ты далей, тым болей пра цябе
я памятаю дробязяў маўклівых.
І ўсе твае паўтоны, пералівы
Жывуць у пераменлівай журбе...
Чым ты далей, тым болей пра любоў
Мне хочацца шаптаць... (Ад слёз да болю
І ў адваротны бок) з адной любоўю
Я сустракаю горад твой ізноў.
І гэты свет разбуджаны жыве,
І спакушае Еву попел раю.
Чым ты далей, тым болей паміраю
І сэрцам прырастаю да цябе.
16.2.20-19