Запоўніць панараму дня вясна,
Зімовыя адрынуўшы законы,
Дажджом сплыве смуга і сівізна,
Знішчаючы завейныя пілоны.
Ад міжусобіц спешчаных катоў
Знячэўку схамянецца атмасфера...
Травінкі пырснуць зелень ля платоў,
Міжволі крышачку сабе паверыш.
І разумееш: вось у гэтым ёсць
Зноў адраджэнне, зноў уздым сакральны,
Хоць і часовы ты пад небам госць,
Але душой усё ж недасягальны.
Грамнічнай свечкі ратавальны круг
Дыханнем водарным жыццё акрэсліць,
Блакіта падпіраючы гару,
Спяеш псалом, нібыта госпел Прэслі.
Душы, як і раней, шчэ трыццаць пяць,
Але снапы гадоў ужо на пожні...
І прагна будзеш, будзеш удыхаць
Вясны паветра, быццам раз апошні.
19.02.2019 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
Пілон (архіт.) - падобныя на вежу збудаванні, ставіліся з бакоў ад уваходу.
Госпел (муз.) - жанр духоўнай музыкі 19-20ст. у ЗША, якую для душы выконваў кароль рок-н-рола Элвіс Прэслі.
Панорама дня
(вольный перевод)
Маша Виленская
Заполнит панораму дня весна,
Опровергая зимние законы,
Дождём всплывёт и грусть, и седина,
Омыв слезами вьюжные пилоны.
В куражном тутти мартовских котов
Раскатом содрогнутся атмосферы,
Прольются трав зелёных полотном, -
Невольно, мельком, ты в себя поверишь...
И понимаешь, - прорастает ось
Снов отражения, их смысл сакральный,
Хоть преходящий ты под небом гость,
Но а душою, всё- ж, недосягаем.
И пламени свечи защитный круг
Спасительным дыханьем жизнь очертит,
Поддерживая синь небес, ты вдруг
Споёшь псалом, как-будто госпел Пресли.
Душе, как прежде, только тридцать пять,
Хоть связки лет, как птицы, пролетели...
Стремиться будешь, будешь вновь вдыхать
Весны ветра и слышать звон капели!