Грай, музыка, грай!

Лидия Жидко-Зенькова
               
Грай, музыка, моцна грай!
Свой уздым нам перадай!
Будзем танчыць польку, вальс,
Ногі самі рвуцца ў пляс!

Грай, музыка, добра грай!
Перадыху не давай!
У капілачцы прыпас –
Аперэта, можа джаз!

Грай музыка, слёзна грай!
Пра “Раманс” не забывай,
…Там дзе горныя храбты,
Мёртвых птушак галасы…

Грай, музыка, толькі грай!
Талент свой не усыпляй!
Не давай рукам спакой,
Наталяй  душу ігрой!

Грай, музыка, люба грай!
Твой напеў – нібыта рай!
Дом, сям’я – надзейны тыл,
Лепшы сябра – гэта ты!

Грай, музыка, сэрцам грай!
Маладосць успамінай:
Пра куток Зялёны Бор,
Маляўнічы ціхі двор...

Грай, музыка, доўга грай!
Праслаўляй свой родны край!
Шчасця, міра і дабра!
Хай гучыць твая струна!